Зямля пад белымі крыламі
З 14 кастрычніка па 7 снежня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе фотавыставу Віталя Некрашэвіча «Зямля пад белымі крыламі» ў інфармацыйна-касавым цэнтры.
На выставе наведвальнікі пазнаёмяцца з прыгажосцю прыроды, а менавіта - многімі відамі птушак, якія нас атачаюць і якіх не заўсёды можна заўважыць у паўсядзённай мітусні. Фотаздымкі Віталя дапамагаюць астанавіць час і ўважліва ўгледзецца ў вакольны свет. Любімым месцам фатографа для назірання за пыродай з’яўляецца Белавежская пушча. Менавіта там Віталь сустрэў чырвонагаловага каралька - самую маленькую птушачку ў Еўропе, якая важыць усяго 4-7 грамаў.
З працамі фатографа можна азнаёміцца ў яго сацыяльных сетках.