Персанальная выстава Таццяны Матусевіч «Вальс кветак»
З 10 мая па 5 чэрвеня ў зале інфармацыйна-касавага цэнтра Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» дзейнічае персанальная выстава сучаснага мастака Таццяны Матусевіч «Вальс кветак».
Наведвальнікам прадстаўлены 24 творы — акварэльныя кветкавыя кампазіцыі. У працах выкарыстаны практычна ўсе тэхнікі: «мокрым па мокрым», ала прыма мокрым па сухім, «сухога пэндзля», малявання лесіроўкамі.
Акварэльныя тэхнікі досыць складаныя, патрабуюць дакладнасці, хуткасці, выправіць памылкі практычна немагчыма. Тут асабліва важная практыка, майстэрства і пачуццё матэрыялу.
Кветкавыя кампазіцыі Таццяны Матусевіч спадабаюцца аматарам прыгажосці і прыроды. Карціны не пакінуць вас абыякавымі, асабліва сёння, калі квітнеюць сады і ажывае прырода.
Час працы выставы: з 9.30 да 18.30.
Уваход вольны!
г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1.