праект «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе»
З 22 ліпеня па 20 кастрычніка 2020 г. у Малой выставачнай зале Палаца Радзівілаў праходзіць праект «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе» з рэтра-калекцыі стыліста і спецыяліста па іміджу Таццяны Фядосавай.
![]()
2,00 BYN - дарослыя
1,00 BYN – школьнікі і студэнты
Тэлефоны для даведак:
+375 (1770) 20602,
+375 (29) 5518051
Калекцыя Таццяны Фядосовай акцэнтуе ўвагу на модных перавагах беларускіх жанчын. Яна з'яўляецца прамым доказам таго, што нягледзячы на цяжкасці, дамы заўсёды імкнуліся быць прыгожымі. Пераканацца ў гэтым можна на выставе «Прыгажосць і мода ХХ стагоддзе».