“Шлях да перамогі. Вызваленне Беларусі"
З 6 мая 2024 г.у аддзеле экскурсійнай і культурнай дзейнасці «Ратуша» праходзіць фотадакументальная часовая экспазіцыя “Шлях да перамогі. Вызваленне Беларусі", якая прымеркавана да памятнай даты — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На выставе прадстаўлены архіўныя фатаграфіі, дакументы і інфармацыя па правядзенні ваеннай аперацыі пад кодавай назвай «Баграціён» на тэрыторыі Беларусі летам 1944 г., у выніку якой была вызвалена ўся тэрыторыя Беларусі, уключаючы Нясвіжскі раён.