Аўтарскі праект Наталлі Каньковай "Справе час і забаве час"
З 02.02.19 г. па 25.03.19 г. у Інфармацыйна-касавым цэнты музея-запаведніка будзе праходзіць персанальная выстава віцебскага мастака Наталлі Каньковай «Справе час і забаве час»
Выстава аб’яднала ў сабе традыцыйныя для беларускай выцінанкі матывы і сучаснае іх увасабленне на прыкладзе калекцыі гадзіннікаў «Час славян».
Адным з традыцыйных для беларускіх майстроў сюжэтаў з’яўляецца «Дрэва жыцця». «Дрэва жыцця» на галінках якога намалявана мноства птушак мела сімвалічны і нават магічны сэнс. У большасці работ птушкі выступалі як сімвал «дабра і шчасця».
Асновай для выставы паслужылі малюнкі сокалаў з твора «Книга, глаголемая Урядник. Новое Уложения и устроения чину сокольничья пути» с записями царя Алексея Михайловича«. [1656 г.]
КАНЬКОВА НАТАЛЛЯ УЛАДЗІМІРАЎНА
Нарадзілася ў 1979 годзе ў Віцебску. З ранняга дзяцінства была звязана з творчасцю, таму сваю будучыню без яе не ўяўляла.
Наталля Канькова майстарскі валодае прыёмамі традыцыйнай беларускай выцінанкі, займаецца жывапісам, мастацкім тэкстылем. З 2014 г. мастачка з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці..
Першая афіцыйная выстава Наталлі Каньковай прайшла ў музеі-сядзібе Іллі Рэпіна «Здраўнёва» пад Віцебскам ў 2014 годзе, а затым у Смаленску. Удзельнічала ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах.
З’яўляецца аўтарам праекта інтэрактыўнай выставы «Зімовая кустодыя». Удзельнічае ў міжнародных сімпозіумах і выставах. Яе працы знаходзяцца ў музеях Літвы, Украіны, у прыватных калекцыях Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
Працуе ў сферы дызайну інтэр’еру, графікі, ілюстрацыі. З 2012 год з’яўляецца выкладчыкам арт-студыі «AZ-art».
Вход свободный
Справки по телефонам: +375177020602, МТС +375295518051