«Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі»
Выставачны праект расказвае пра гісторыю Маджарскіх – сям'і армянскага паходжання, лёс якіх у XVIII–XIX стст. быў звязаны з беларускімі землямі.
Ян Маджарскі стаяў ля вытокаў стварэння «фабрыкі»-персіярні па выпуску кунтушовых паясоў. Выстаўка "Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі" падрыхтавана і прадстаўлена фондам арменазнаўчых даследаванняў "Анів", які займаецца вывучэннем і захаваннем армянскай культурнай спадчыны.