Разбуральны след вайны ў архітэктуры Нясвіжа

Часовая экспазіцыя "Разбуральны след вайны ў архітэктуры Нясвіжа" пазнаёміць наведвальніка з лёсам культавых збудаванняў і архітэктурных помнікаў горада ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.
Прадстаўлены фотаматэрыялы і выпіскі з афіцыйных актаў, якія дэманструюць страты, нанесеныя архітэктурнай спадчыне Нясвіжа ў ваенныя гады.