Выстава "Гісторыя картаграфіі Беларусі”
З 14 чэрвеня па 14 жніўня ў калекцыйных кабінетах «Нумізматыка» і «Фалерыстыка» аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль» Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» дзейнічае выстава карт з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства і геадэзічных прыбораў з калекцыі кампаніі УП «Геакарт».
Выстава прымеркавана да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства, 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі і 55-годдзя кафедры геадэзіі і касмааэракартаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Экспазіцыя прадстаўлена ў двух асноўных раздзелах:
* копіі старадаўніх карт Беларускага геаграфічнага таварыства і кафедры геадэзіі і касмааэракартаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
* геадэзічнае абсталяванне і інструменты.
Карты на выставе даюць нагляднае ўяўленне і дазваляюць звярнуць погляд у мінулае развіцця ўяўленняў аб геаметрызацыі і арганізацыі прасторы на беларускіх землях з XV ст., якія сталі сёння прадметам мастацтва, бібліяграфічнай і мастацка-паліграфічнай рэдкасцю.
Прадстаўлена таксама рэтраспектыва развіцця геадэзічнага інструментазнаўства XVIII-XXI стст., некаторыя з прыбораў былі выраблены ўручную рускімі і замежнымі майстрамі, часта унікальныя і з'яўляюцца сапраўднымі творамі інжынернага мастацтва. Некаторыя з геадэзічных прыбораў выкарыстоўваліся пры правядзенні градусных вымярэнняў нашай зямлі, пры стварэнні дзяржаўнай геадэзічнай і дзяржаўнай спадарожнікавай геадэзічнай сетак Беларусі, а таксама пры геадэзічным забеспячэнні будаўніцтва як найважнейшых аб'ектаў нашай краіны, так і ў прамысловым і грамадзянскім будаўніцтве ва ўсіх гарадах і сёлах краіны.
Час працы выставы: з 10.00 да 19.00. Уваход па квітках у экспазіцыю музея.
г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2.