выстава «Нясвіж - здабытак сусветнай культуры» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

выстава «Нясвіж - здабытак сусветнай культуры»

У сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта (факультэт міжнародных адносін) адкрылася выстава «Нясвіж - здабытак сусветнай культуры».
alt
Палацавы ансамбль «Нясвіж» з’яўляецца сімвалам рэнесанснай прыгажосці, барочнай дынамікі і класічнай правільнасці XVI-XVIII стагоддзяў. Як сам палац, так і каля паўсотні яго музейных залаў ствараюць асаблівую прастору, якая дазваляе акунуцца ў мінулую і сучасную гісторыю, беларускую культуру.

Выставочный проект складаецца з 30 планшэтаў з фотаздымкамі Нясвіжскага замка і яго інтэр’ераў, а таксама паркаў.
  • Выстава будзе дзейнічаць да 20.12.2019 г.
  • Уваход вольны!
  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20

Для ўсіх зацікаўленных:
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва. Калі вы маеце жаданне размясціць выставачны праект, вы можаце звяртацца на паштовую скрыню: zapowednik2009@mail.ru