Выстава “Вялікі Болгар у выяўленчых крыніцах. Мінулае і сучаснае”
З 17.03.26 г. па 31.05.26 г. у зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці (вул. Замкавая, 2) Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае выстава “Вялікі Болгар у выяўленчых крыніцах. Мінулае і сучаснае”.
Праект дэманструе малюнкі, графічныя выявы, фотаздымкі XIX і XX стст. Сучасныя віды Болгарскага музея-запаведніка захаваны, дзякуючы аб’ектывам таленавітых майстроў нашага часу, якія падкрэслілі веліч старажытных руін, сілу прыроды і магічнае перапляценне мінулага з сучасным. Прадстаўленыя мастацкія творы паглыбляюць гледача ў атмасферу загадкавасці і таямніцы, абуджаюць пачуццё гонару за багатую гісторыю і культурную спадчыну.
Выстава становіцца мастом паміж мінулым і сучасным, запрашае задумацца аб пераемнасці пакаленняў і ролі мастацтва ў захаванні гістарычнай памяці. Дадзены выставачны праект унесены ў план мерапрыемстваў “Дарожная карта” па развіццю двухбаковых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Татарстан на 2026 год.
Уваход свабодны.