Часовая экспазіцыя "Жаночы погляд як душы адлюстраванне» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Часовая экспазіцыя "Жаночы погляд як душы адлюстраванне»

Часовая экспазіцыя "Жаночы погляд як душы адлюстраванне»

З надыходам вясны на выставе ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» размясціліся партрэты чароўных дам, якія працуюць у сферы культуры і не толькі, у выкананні вядомага беларускага дызайнера і мастака Генадзя Чыстага. Іх вясновыя вобразы, якія зіхацяць прыцягальнай сілай і энергіяй жаночай душы, нікога не пакінуць абыякавым. Працы ствараліся аўтарам на працягу многіх гадоў. Яны ўражваюць сваёй лёгкасцю, пяшчотай і нязмушанасцю. Вы проста абавязаны іх убачыць!

Спяшайцеся! Толькі гэтай вясной. З 3 сакавіка па 2 мая 2021 г., ў зале інфармацыйна-касавага цэнтра музея-запаведніка, часовая экспазіцыя Генадзя Чыстага «Жаночы погляд як душы адлюстраванне». Уваход вольны!