Канферэнцыя, прысвечаная Году гістарычнай памяці
Музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі. Вопыт і перспектывы музейнай работы”.
Канферэнцыя пройдзе ў Нясвіжы 28 кастрычніка 2022 года ў вочным і ан-лайн фарматах. Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні музейнай дзейнасці, падзяліцца напрацоўкамі, вызначыць перспектыўныя накірункі развіцця.
Асобная секцыя прысвечана пытанням рэгіянальнай гісторыі і гісторыі музейнай справы. Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены асобным зборнікам.
Падрабязнасці ў інфармацыйным лісце.
-
doc
Информационное письмо.docx
(.docx, 119 Kb)
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: