Экспанат месяца
Статуэтка "Турак"

Статуэтка "Турак"
Заходняя Еўропа;
другая палова ХІХ стагоддзя;
выс. — 37,5 см
Фарфоравая статуэтка "Турак" на авальнай драўлянай падстаўцы ўпрыгожвае камод пры ложку ў пакоях княгіні. Фігура мужчыны апранута ў турэцкі нацыянальны касцюм: белыя шаравары з зялёнымі кветкамі, кашулю ў фіялетава-залацістую стужку, блакітную камізэльку з усходнімі расліннымі матывамі, на нагах – туфлі на гузіках, на галаве — чалма ў чырвона-залацістую стужку. На левым баку – шабля, за поясам – два пісталеты.
Фігурка выканана ў статычнай позе, на горцы з камянёў, абплеценых галінкамі плюшча. Роспіс па фарфоры выкананы ў насычанай каляровай гаме, вопратка ўпрыгожана адводкай золатам. Зверху статуэтка закрыта ахоўным празрыстым шкляным каўпаком. Прадмет выкананы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў Заходняй Еўропе, набыты ў прыватнага калекцыянера для ўпрыгожвання інтэр’ера пакояў княгіні.
